Зразумець сябе

Калі не я - хто тады?

(no subject)
[info]alone_bear
На выходных была на лецішчы, расслабілася: амаль усе тры дні праспала, у прамежках паміж сном і ежаю чытала Б.Шоў "Пьесы. Избранные". Пігмаліон ды іншыя.

Адсутнасьць працы канчаткова прабудзіла ўнутры мяне ЛЯНОТУ. 

сабака...
[info]alone_bear
Хачу сабаку!!! Усё сьвядомае жыцьцё хачу сабаку. Абсалютна любога! Ён бы быў мне добрым, найлепшым сябрам...Калі б у дзяцінстве ён быў у мяне, я б магчыма не вырасла такой зьлючкай і эгаісткай!

што яшчэ??? О, Неба!!!
[info]alone_bear
Сёньня яшчэ і з працы звольнілі.........................баюся заўтрашняга дню, што яшчэ? А???

(no subject)
[info]alone_bear
пайду паліць...дождж праўда, але нічога, вазьму парасон...

maybe?
[info]alone_bear
можа пастрыгчыся і перафарбавацца? Кажуць зьмены зьнешняга выгляду станоўча ўплываюць на настрой душы. Ня ведаю. Дагэтуль няўпэўненая, што зьмены ў маім жыцьці вядуць да лепшага...мо пачаць правяраць з валасоў?

Коратка і ў чорны колер?

мяне больш няма
[info]alone_bear
Прабач, я зрабіла табе вельмі балюча...а сабе зламала жыцьцё. Я не хачу жыць без цябе, я не хачу вучыцца і на сэсію я ўжо ня еду. Фотакурсы? ды ну іх. усё пустое без цябе. Я зноў запаліла. Паленьне забівае, кажуць. Ну і што??? што мне да гэтага зараз. усё роўна выйсьця няма...

і дождж, гэты пракляты дождж...усё шэрае, але так прасьцей, няма яскравых колераў, яны ня рэжуць вока. Калі дзьверы зачыненыя - значыць вас там ня хочуць бачыць. Рай - не для мяне.

everything is finished. я не хацела так...........................................................................................................................................................................................

Алесь Каліта стаў малодшым сяржантам!!!
[info]alone_bear
Алесю  прысвоілі званьне малодшага сяржанта! Гудбай нарады на пень, у сталоўку ды штабной смс-кай (пасыльны). Будзе зараз дзяжурным па дывізіёне.

!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

FAIRY-TALE!!!
[info]alone_bear
Песня ўзяла шчырасцю, сапраўднасцю!!! МАЛАЙЧЫНКА!


З мінусаў - КУР'ЯН!!! ФУ, самаўлюбёны певень! Хацелася заткнуць яго. А Ургант - і па-ангельску Ургант :)

Сны
[info]alone_bear
Я люблю сніць сны. Абсалютна розныя. Здаецца, гэта зусім іншае жыццё, якім жыве падсвядомасць. Свае страхі, свае эмоцыі, перажыванні, хваляванні. Кожны сон - асобная гісторыя з прыгодамі, альбо пакутамі, з радасцю ці жахамі. Але гэта тое, што сапраўды нельга адняць.

Часам я прачынаюся ў ледзяным поце ад вужасаў: то гэта нейкія крымінальныя сюжэты, дзе фігуруюць забойцы, ман'які, то памерлыя сваякі, то смерць...Я тады паўтараю ўначы: "куды ноч - туды сон". Працяг звычайна прыхозіць праз некалькі начэй. Яны сняцца незалежна ад месца заноходжання.

Сняцца і каляровыя добряы сны. Больш за ўсё я люблю сны, дзе усё падаецца рэальным: дотыкі, пацалункі, пахі, словы, рухі, пачуцці холаду і цяпла, святла.  Прачынаешся і не разумеш, што рэальнасць? Падсвядомасць не спіць. Кожны сон - як магчымы сцэнар развіцця той ці іншай сітуацыі. Быць можа дзякуючы снам мы знаходзім выйсце з тупіковых, здаецца, сітуацый.

25 год харошаму чалавеку :)))
[info]alone_bear
Віталь, віншую цябе!!!

Дзембель ужо праз 2,5 месяцы!!!

Міфка і Алесь :)))
[info]alone_bear
Эх, праглядаю фоткі - і час ляціць хутчэй, і ўзгадваюцца рысы любага ды фрызуру )) Сумую, чакаю пакуль ты топчыш боты!

...
[info]alone_bear
Усё ў рэжыме "аўтамат": праца, вучоба, сайт, размовы, рухі, думкі, пачуцці

Ты не побач...яшчэ 8 месяцаў...

а паўсюль я дэсктруктыўны элемент, лішні паўсюль...

Патрэбная дапамога!!!!
[info]alone_bear
Сябры, тэрмінова трэба спасылку на кнігу пра сацыяльныя сеткі!!!!! Гарыць курсач :)))) Трэба дапамога.
Буду ўдзячная

Злая серада пасьля добрага аўторку
[info]alone_bear
Выдатны канцэрт Рахісаў open-air! Але піва было вельмі шмат :))) вось зараз я спрабую трымаць сябе ў вертыкальным палажэньні. Даецца цяжка. Добра, што на працы разумеючыя людзі :)))

Галадоўка...
[info]alone_bear
Я падтрымліваю галадоўку МФ як праяву салідарнасьці! Нажаль, з-за пэўных чыньнікаў не магу далучыцца, але маральна з вамі! Не - палітычным рэпрэсіям у Беларусі. Так - салідарнасьці. Заўтра кожны можа апынуцца за кратамі, але ці будць нашыя "паплечнікі" салідарныя з намі???

Веру ў Бога й перамогу дабра!

Планы і курсач!
[info]alone_bear
Усё! Вырашыла. Хопіць ужо знаходзіць адгаворкі, што няма часу паспець тое, што запланавала! Паставіла сабе шэраг мэтаў, да якіх трэба старана, сістэматычна ісці. Склала спіс крокаў. Эххх, вялікі.

Адным з пунктаў значацца курсы фатаграфіі і пасля паспяховага сканчэння - пакупка новага фоціка. Таксама трэба ўрэшце рэшт заняцца курсавой. Тэма звязана з "Беларусь як network society" (Байнэт), але вось што дакладна даследаваць - не ведаю :( Таму і тармозіцца працэс. Можа хто падкажа?

І яшчэ шмат пунктаў у спісе...

750 грамаў масла на Дзень народзінаў!
[info]alone_bear
25 год споўнілася Алесю :))) Ужо зусім дарослы. Па вайсковай традыцыі ён мусіў зьесьці ўсе кавалкі масла, што склалі яму ў талерку жаўнеры! Шмат масла было :)))

Фота - лета 2008. Яшчэ дзьве фоткі па спасылцы


Шпацыр па горадзе
[info]alone_bear
 

Вывела сястрычку ў горад :))) ці то яна мяне...

Усклалі кветкі
[info]alone_bear
яшчэ фоткі

Ну і я крыху пра мачо :)
[info]alone_bear
Маленькая справаздачка ў разьдзеле "Цікава"  (уражаньні і фоткі)

Фоткі, праўда ,не як у Toxaby. Затое эмацыйна пражытыя! :)))) калі цікава - пераходзьце па спасылцы


Home