Previous Entry Share Next Entry
"Я вярнуся, я абавязкова вярнуся і расфарбую сусвет"
alone_bear

Глядзі

малюнак, які я пальцам малюю на шкле.

Колам абазначыў сусвет.

Я - кропка, што з краю

кропка за колам.

Я адрынуў сусвет. І сусвет адрынуў мяне.

Узаемна.

Кропка - таксама сусвет.

Сусвет не церпіць канкурэнцыі.

Але ён не разумее, што кропка - гэта кроў у яго жылах.

Без кропкі ён мёртвы.

Кропкі гэта фарбы

Сусвет выштурхоўвае кропкі і губляе колер

Я вярнуся, я абавзкова вярнуся і расфарбую сусвет.

Міхась Башура

?

Log in