У лужыне :)
alone_bear

Праманіторылі выбары :)
alone_bear
Ці прачытае Ярмошына маніторынг мясцовых выбараў, які перадаў Някляеў? Маніторынг можна знайсці тут  

Як у адселенай вёсцы галасавалі...
alone_bear

Добры фэст - сапраўды добры
alone_bear

Крыху тэксту

Лукашенко проявил солидарность со своим будущим...
alone_bear
Спадабаўся камент вельмі гэты. Так яно і есць насамрэч... адсюль


Цікавае інтэрв'ю з Адамам Глобусам
alone_bear
Як выдавец зарабіў свой першы мільён :)  чытайце

нічоганерабленне з Балтасам!
alone_bear
Жыву ў такім графіку, што выходных амаль няма. Працы, вучоба, вучоба, працы...
Адпачынак я заслужыла :)
Едзем у Літву, 3 дні нічоганераблення, піва Балтас з лімонам, абсэнт... Абавязкова ўключу ў адпачынак шпацыры - бо трэба часам і косткі размінаць ад сядзення на зэдліку!

Усім добрых выходных!!!

Дзе жыць Вільні...
alone_bear
Шукаю хостэл/гатэль  - нумар на 2 чалавекі, пажадана душ у пакоі і інтэрнэт. Мо хто ведае што-небудзь падыходзячае?

Куды паехаць?
alone_bear
Сябры, думаем на выходных паехаць у Літву. Але вось куды...? Вільня яна-то добра, але хочацца яшчэ куды заскочыць. Хто дзе быў? Недалёка ад Вільні, мо ёсць якія добрыя месцы? Дзякуй загадзя

нібы зноў нарадзілася...
alone_bear
Не часта я выбіраюся на канцэрты ды розныя імпрэзы, дзе можна скінуць з сябе груз праблемаў, крыўдаў, цяжкасцяў. Не часта трапляю на канцэрты, дзе адчуваецца поўнае яднанне з музыкамі, якія з першых крокаў на сцэну бубнача ствараюць неапаўторны настрой у залі. Не часта я стаю з заплюшчанымі вачыма і цела рухаецца сінхронна са спевамі вакаліста...і я паступова ўваходжу ў своеасаблівы транс...

Яднанне з музыкай, музыкамі, натоўпам даюць у выніку адчуванне другога нараджэння душы і цела. Калектыўны спеў без музыкаў легендарнай песні дазваляе стаць адным цэлым усёй рознашорстнай масе. І якія эмоцыі выклікае сапраўднае задавальненне і падзяка на тварах герояў вечара. Шчырыя слёзы на тварах... За гэта і любіш іх - за шчырасць.

А яшчэ, неабавязкова піць шмат піва ці іншых напояў (я абмежавлася 2 бутэлькамі піва), каб адчуць драйв. І зусім неабавязкова шукаць месца для афтапаці.

Так, цела сёння ные, шыя не рухаецца. Затое галава не баліць. Гэта прыемныя адчуванні...

Ах, зусім забылася, гэта ўсё пра НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ!

?

Log in

No account? Create an account